Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

7 Сак 2017

Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржрэгуляванні ў галіне экспартнага кантролю

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 49 "Аб дзяржаўным рэгуляванні ў галіне экспартнага кантролю". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўчых актаў у адпаведнасць з законам Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2016 года "Аб экспартным кантролі".

Указам зацверджаны асноватворныя палажэнні аб парадку экспартнага кантролю, у якіх удакладняецца парадак прадастаўлення права на ажыццяўленне пасрэдніцкай дзейнасці, канкрэтызуюцца правы спецэкспарцёраў і іншых уладальнікаў пасведчанняў на ажыццяўленне пасрэдніцкай дзейнасці адносна спецыфічных тавараў (работ, паслуг).

Вызначаецца таксама парадак ацэнкі магчымасцей заяўніка ажыццяўляць знешнегандлёвую або пасрэдніцкую дзейнасць адносна спецыфічных тавараў (работ, паслуг), канкрэтызуецца пералік дакументаў, прадстаўляемых заяўнікамі, дэталізуецца парадак пераафармлення дакументаў у выпадках рэарганізацыі юрыдычнай асобы.

У мэтах выканання патрабаванняў названага закона паўнамоцтвы міжведамаснага органа па экспартным кантролі ўскладзены ўказам на Міжведамасную камісію па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і экспартным кантролі пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, а паўнамоцтвы спецыяльна ўпаўнаважанага органа ў галіне экспартнага кантролю - на Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі