Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

12 Лют 2026

Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковых мерах па абароне работнікаў ад нявыплат па дагаворах падраду

Лукашэнка падпісаў указ аб дадатковых мерах па абароне работнікаў ад нявыплат па дагаворах падраду
Фота з архiва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ нумар 45 "Аб забеспячэнні выплаты заработнай платы і ўзнагарод". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы надзяляецца правам вынясення абавязковых для выканання патрабаванняў аб устараненні парушэнняў заканадаўства пры выяўленні фактаў нявыплаты (няпоўнай выплаты) ва ўстаноўлены тэрмін не толькі заработнай платы, але і ўзнагарод па грамадзянска-прававых дагаворах.

Пры невыкананні суб'ектамі гаспадарання гэтых патрабаванняў спагнанне такіх выплат ажыццяўляецца ў пазасудовым парадку. Дэпартамент дзяржінспекцыі працы падае ў органы прымусовага выканання прадстаўленне аб узбуджэнні выканаўчага вядзення па справе ў інтарэсах грамадзяніна.

Акрамя таго, для павышэння сацыяльнай абароненасці работнікаў указам павялічваецца памер нечарговых плацяжоў, што ўтрымліваюцца з наймальнікаў у лік пагашэння завінавачанасці па выплаце заработнай платы, - з 1,5 да 3 бюджэтаў пражытачнага мінімуму.

Як паведамлялася БЕЛТА, адпаведны праект указа абмяркоўваўся нядаўна на нарадзе Прэзідэнта з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Тады прапаноўвалася распаўсюдзіць на ўзнагароды па грамадзянска-прававых дагаворах тую ж сістэму дасудовага парадку спагнання запазычанасці, якая цяпер існуе пры нявыплаце работнікам заработнай платы. І такі падыход па выніках нарады быў падтрыманы кіраўніком дзяржавы.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч тлумачыў журналістам, што такая форма ўзаемаадносін наймальнікаў з работнікамі, як дагаворы падраду, набірае папулярнасць. За мінулы год каля 650 тыс. чалавек працавалі па грамадзянска-прававых дагаворах. З іх больш за 220 тыс. - толькі па такіх дагаворах.

Але гэта прывяло і да росту зваротаў грамадзян у Дэпартамент дзяржінспекцыі працы па пытаннях незабеспячэння выплаты ўзнагароды. "Адпаведна, наспела неабходнасць урэгуляваць і ў рамках грамадзянска-прававых дагавораў пытанні нявыплаты ўзнагароды па аналогіі з нявыплатай заработнай платы", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі