У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

4 Сак 2019

Лукашэнка падпісаў Дырэктыву "Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны"

Лукашэнка падпісаў Дырэктыву

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 6 "Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 3 красавіка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў час мерапрыемства задачы, мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.

Асноўныя палажэнні Дырэктывы, выкананне якіх дасць магчымасць дасягнуць пастаўленых мэт, датычацца забеспячэння ўстойлівага развіцця і функцыянавання аграпрамысловага комплексу, правядзення канкурэнтнай эканамічнай палітыкі для дасягнення эфектыўнага функцыянавання рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыі сельскай мясцовасці, занятасці сельскага насельніцтва і павышэння ўзроўню яго жыцця.

Палажэнні дакумента таксама накіраваны на ўзмацненне залежнасці ацэнкі работы кадраў ад стану вытворчай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Пры выкананні ўстаноўленых Дырэктывай заданняў да канца 2020 года аб'ёмы вытворчасці малака ў краіне павінны дасягнуць 9 млн т у год, прадукцыі гадоўлі жывёлы і птушкі - 1,8 млн т. Павінен быць забяспечаны рост прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы на 40 працэнтаў і ўзровень заработнай платы ў галіне не ніжэйшы за ўзровень, што складваецца ў сярэднім у эканоміцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс