Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

8 Ліп 2015

КС прызнаў папраўкі ў закон аб дзяржсімвалах Беларусі адпаведнымі Канстытуцыі

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйны суд (КС) Беларусі прызнаў папраўкі ў закон "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" адпаведнымі Канстытуцыі. Аб гэтым гаворыцца ў рашэнні КС нумар Р-987/2015 ад 30 чэрвеня 2015 года, якое апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Папраўкі былі прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 чэрвеня 2015 года, адобраны Саветам Рэспублікі 23 чэрвеня, а потым прадстаўлены Прэзідэнту Беларусі на подпіс. Як адзначана ў рашэнні суда, гэты закон рэалізуе палажэнне артыкула 19 Канстытуцыі, згодна з якім сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь разглядаюцца ў якасці замацоўваемых на заканадаўчым узроўні распазнавальных знакаў, якія ў графічным або гукавым выражэнні з улікам гістарычных і культурных традыцый народа Беларусі сімвалізуюць Рэспубліку Беларусь як суверэнную дзяржаву, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. Такім чынам, закон грунтуецца на палажэннях Канстытуцыі, у адпаведнасці з якімі Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку", - гаворыць дакумент.

У КС таксама адзначаюць, што заканадаўцам уводзіцца забарона на размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на бланках і пячатках недзяржаўных арганізацый, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З пераліку аб'ектаў, на якіх паднімаецца або ўстанаўліваецца Дзяржаўны сцяг, змяшчаецца выява Дзяржаўнага герба, выключаюцца памяшканні, а таксама вуглавыя штампы і бланкі дзяржаўных натарыяльных кантор. "Дзяржаўны герб з'яўляецца атрыбутам дзяржаўнай улады, указвае на ажыццяўленне дзяржаўным органам або службовай асобай дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў. Недзяржаўныя ж арганізацыі, а таксама натарыусы, якія не маюць статус дзяржаўных служачых у сувязі з пераходам на ажыццяўленне сваёй дзейнасці на ўмовах самакіравання і самафінансавання, прымаюць удзел у ажыццяўленні толькі некаторых дзяржаўна-значных дзеянняў. Зыходзячы з гэтага, Канстытуцыйны суд лічыць, што замацоўваемы названымі нормамі пунктаў 2 і 7 артыкула 1 Закона падыход з'яўляецца правамерным", - сказана ў рашэнні.

Разам з тым у судзе лічаць, што норма, якая прадпісвае выкарыстанне выявы Дзяржаўнага герба на пячатках натарыусаў "улічвае публічны характар асобных правамоцтваў натарыусаў і іх значэнне для гарантуемага дзяржавай забеспячэння правоў і свабод грамадзян".

Акрамя таго, папраўкі забараняюць выкарыстанне Дзяржаўнага сцяга, які прыйшоў у нягоднасць. Гэта, як лічаць у судзе, накіравана на выпрацоўку ў грамадзян і службовых асоб паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў. "У сувязі з гэтым Канстытуцыйны суд звяртае ўвагу нарматворчых органаў і правапрымяняльнікаў на тое, што пры вызначэнні парадку знішчэння палотнішча Дзяржаўнага сцяга, які прыйшоў у нягоднасць, і ў далейшым пры ажыццяўленні адпаведных дзеянняў па яго знішчэнні, трэба праяўляць належную павагу да Дзяржаўнага сцяга", - адзначылі суддзі ў сваім рашэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі