Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

27 Jan 2016

Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі нумар 3 прынята ў новай рэдакцыі

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Дырэктыва Прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" прынята ў новай рэдакцыі. Адпаведны ўказ нумар 26 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Пры гэтым змяняецца назва Дырэктывы: "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы".

Для ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы ў Дырэктыве прадугледжваюцца меры па павышэнні ролі і ўкладу навуковай супольнасці ў вырашэнне дзяржаўна значных задач, росце экспартнага патэнцыялу для забеспячэння знешняй збалансаванасці эканомікі і дыверсіфікацыі экспарту, кардынальным змяненні якасці кіравання прамысловым комплексам, забеспячэнні энергетычнай бяспекі і незалежнасці краіны.

Савету Міністраў даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы.

Персанальная адказнасць за выкананне дакумента ўскладаецца на прэм'ер-міністра, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі