Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

21 Oct 2016

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Адпаведны закон апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначана органам, які курыруе пытанні, звязаныя з ажыццяўленнем Канвенцыі.

Канвенцыя як спецыяльны міжнародны дагавор у галіне абароны правоў чалавека ўстанаўлівае міжнародныя стандарты забеспячэння правоў і свабод інвалідаў і канкрэтызуе абавязацельствы дзяржавы адносна гэтай катэгорыі грамадзян. Мэтай яе з'яўляецца заахвочванне, абарона і забеспячэнне поўнага ажыццяўлення інвалідамі на роўнай аснове ўсіх правоў чалавека.

Для рэалізацыі норм Канвенцыі распрацоўваецца Нацыянальны план, накіраваны на ўдасканаленне сістэмы медыка-сацыяльнай экспертызы, прадастаўленне сучасных рэабілітацыйных паслуг, а таксама на забеспячэнне доступу інвалідаў і да працы, і да сацыяльнай інфраструктуры.

Законапраект быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка 2016 года, адобраны Саветам Рэспублікі 6 кастрычніка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент 18 кастрычніка.

Канвенцыя аб правах інвалідаў прынята ў Нью-Ёрку 13 снежня 2006 года і падпісана Беларуссю 28 верасня 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі