Планам прадугледжаны фестывалі, канцэрты, музейныя праекты, творчыя акцыі, Дні беларускага кіно, выстаўкі-продажы вырабаў народных майстроў. Так, на пляцоўцы каля Палаца спорту штодзённа з 12.00 да 20.00 плануецца выстаўка-кірмаш майстроў народнай творчасці і выступленні творчых калектываў. На сцэнічных пляцоўках у зонах гасціннасці (Студэнцкая вёска, каля Палаца спорту і Лядовага палаца) выступяць папулярныя кавер-групы, інструментальныя і вакальныя ансамблі, дыджэі.
У перыяд правядзення чэмпіянату адбудзецца выстаўка сучаснага мастацтва Беларусі. У Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" будуць экспанавацца работы маладых беларускіх мастакоў (жывапіс, скульптура, арт-аб'екты, інсталяцыі, відэаарт, фатаграфія). У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлены беларускі авангард як яркая з'ява ў мастацтве Беларусі ХХ стагоддзя.
Запланаваны культурны праект "Ноч музеяў", творчы праект "Мастак і горад" на плошчы Я.Коласа, музычны праект "Джазавыя суботы" на пляцоўцы каля Палаца спорту, тэатральны праект "Вулічны тэатр у Мінску", рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет" у Лошыцкім парку. У Верхнім горадзе адбудуцца мерапрыемствы ў рамках музычна-турыстычнага сезона. У парках культуры і адпачынку будуць арганізаваны культурна-масавыя мерапрыемствы, у тым ліку выступленні духавых аркестраў.
Сфарміраваны рэпертуар тэатраў, праграмы мерапрыемстваў і тэматычных мастацкіх выставак, будзе падоўжаны час работы музеяў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|