11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя грамадзяне змогуць бясплатна карыстацца платнымі аўтадарогамі Беларусі ў перыяд правядзення ЧС па хакеі ў Мінску. Адпаведны Указ нумар 154 "Аб праездзе транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў г.Мінску" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску (на перыяд з 25 красавіка па 31 мая) вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах карыстальнікі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў, што не ўваходзяць у Мытны саюз, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 тоны і буксіруемыя імі прычэпы", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Карыстанне платнымі аўтамабільнымі дарогамі названай катэгорыяй карыстальнікаў будзе ажыццяўляцца без заключэння дагавора на іх выкарыстанне і рэгістрацыі ў сістэме электроннага збору платы, гэта значыць гэтак жа, як цяпер гэтымі дарогамі карыстаюцца грамадзяне краін, што ўваходзяць у Мытны саюз, якія выкарыстоўваюць адпаведныя транспартныя сродкі.
Гэта норма дасць магчымасць спрасціць працэдуру ўезду і перамяшчэння па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для афіцыйных удзельнікаў чэмпіянату і замежных турыстаў, а таксама ўстараніць неадпаведнасць паміж асаблівасцямі функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах і прынцыпам бесперашкоднага праезду па платных аўтамабільных дарогах гасцей чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|