Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Чэр 2013

Замак Радзівілаў рыхтуецца прадставіць інтэрактыўныя "Легенды Нясвіжа"

21 чэрвеня, Нясвіж /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўная экспазіцыя з'явіцца ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж". У замку Радзівілаў ідзе работа над некалькімі выставачнымі праектамі. Аб гэтым 21 чэрвеня на прэс- канферэнцыі паведаміў дэрактар музея Сяргей Клімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перш за ўсё, музей працуе над інтэрактыўнай выстаўкай. "У Бельгіі я правёў перагаворы з адным са значных партнёраў, які гатовы зрабіць нам пад ключ "Легенды Нясвіжа", "12 апосталаў". Гэта прыватная кампанія, якая займаецца шклом з 1826 года. Прыкладна 30 працэнтаў яе прадукцыі складаюць спецыяльнае музейнае абсталяванне і вітрыны, асвятляльныя прылады, проціпажарнае шкляное абсталяванне. З ім працуюць французскія і бельгійскія сцэнарысты і інтэгратары, якія мастацкімі сродкамі ўвасабляюць у жыццё музейныя канцэпцыі. На сёння кампанія паставіла ўжо свае вітрыны ў 1200 музеяў, уключаючы Эрмітаж і Луўр", - сказаў дырэктар. У жніўні музей і замежная кампанія кампанія падпішуць партнёрскае пагадненне.

Паводле слоў Сяргея Клімава, таксама будзе зменена экспазіцыя ў Нясвіжскай ратушы. Абноўленая выстаўка прадставіць больш як 600 прадметаў быту ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыі ў Слоніме.

Палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы - адзін з самых знакамітых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пад ахову дзяржавы палац быў узяты ў 1939 годзе. У 2001 годзе Палацавы ансамбль перададзены на баланс Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка "Нясвіж", у 2005 годзе ўнесены ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2012 годзе былі завершаны рэстаўрацыйныя работы, і для наведвальнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Паводле даных статыстычнага камітэта, Нясвіжскі замак стаў самым папулярным беларускім музеем у мінулым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі