14 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. 14 студзеня ў галерыі "Акадэмія" Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прайшоў вечар памяці вядомага беларускага мастацтвазнаўца Міхаіла Раманюка і адкрылася прысвечаная яму выстаўка "Iмя працягвае жыць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На выстаўцы можна ўбачыць творы ўжо вядомых майстроў - тых, хто быў асабіста знаёмы з Міхаілам Раманюком, а таксама карціны пачынаючых мастакоў - студэнтаў акадэміі. Сярод прадстаўленых работ - жывапіс, графіка, фатаграфіі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
Адзін з раздзелаў экспазіцыі прысвечаны этнаграфічнай дзейнасці Міхаіла Раманюка. Тут прадстаўлены рэчы, прывезеныя ім з даследчай экспедыцыі па вёсках Беларусі, - узоры народнага мастацтва, элементы святочных жаночых касцюмаў. Важным эмацыянальным і сімвалічным акцэнтам выстаўкі з'яўляецца інсталяцыя з асабістых рэчаў вучонага. Вынікі работы даследчыка па вывучэнню народных беларускіх касцюмаў можна ўбачыць у работах-рэканструкцыях нацыянальнага касцюма, зробленых ужо студэнтамі акадэміі.
Выстаўка прадоўжыцца да 10 лютага.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|