Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Sep 2015

Тыдні Германіі пройдуць у Беларусі з 25 верасня па 24 кастрычніка

22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тыдні Германіі пройдуць у Беларусі з 25 верасня па 24 кастрычніка і будуць прысвечаны 25-годдзю аб'яднання Германіі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусі Петэр Дэтмар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Правядзенне Тыдняў Германіі ў Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй. Гэта мерапрыемства арганізуецца на працягу больш як дзесяці гадоў. У гэтым годзе Тыдні Германіі будуць асабліва маштабнымі і прадоўжацца амаль месяц з нагоды юбілейнай даты. Іх праграма адрасавана ўсім, хто цікавіцца нямецкай культурай, мовай і грамадствам. Пазнаёміцца з Германіяй беларускай грамадскасці дапамогуць фільмы і музыка, тэатр і літаратура, фотавыстаўка і іншыя мерапрыемствы. Адкрыюцца Тыдні выстаўкай на тэму "Шлях да адзінства Германіі".

"За мінулыя гады Тыдні Германіі сталі неад'емнай часткай работы ў галіне нямецкай культуры ў Беларусі. Яны праводзяцца пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія разам з іншымі германскімі ўстановамі і нямецкімі пасрэднікамі ў галіне культуры ў Беларусі ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі", - расказаў Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі