Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2017

Спектаклем "Пінская шляхта" адкрываецца ў Брэсце міжнародны тэатральны фестываль

8 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Спектаклем "Пінская шляхта" сёння ў Брэсце адкрыецца XXII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паказ гэтай культавай пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы пройдзе пры аншлагу - усе білеты на спектакль прададзены. Сярод фаварытаў "Белай вежы-2017" таксама "Альбом" Рыжскага рускага тэатра імя Чэхава, "Анёлы Дастаеўскага" Рускага драмтэатра Літвы, "Ненармальная" Ровенскага музычна-драматычнага тэатра, "Скрыпка Ротшыльда" Маскоўскага ТЮГ, "Білі Міліган" Такога тэатра з Санкт-Пецярбурга, "Опіум" мінскага Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў.

Паводле слоў арганізатараў, канцэпцыю цяперашняй "Белай вежы" вызначылі вулічныя спектаклі, сучасная драматургія, класічныя тэатры і добры эксперымент. Так, каардынатар праграмы фестывалю, памочнік мастацкага кіраўніка Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Анжэла Саідзі асабліва вылучыла некалькі пастановак, якія вызначаюцца сваёй навізной. Гэта вулічны паказ "Высокія мары" пражскага тэатра V.O.S.A., спектакль "Кароткая гісторыя Сусвету" "Клаўд тэатра" з польскага Вроцлава.

"Цяпер у еўрапейскім тэатры вельмі папулярны сінтэз мастацтваў. "Клаўд тэатр" пакажа, якім максімальна тэхнічным можа быць сумяшчэнне тэатра і кіно. Карцінка ў гэтым спектаклі без слоў нараджаецца на вачах у гледача і трансліруецца анлайн. Мультымедыйны перформанс ператварае тэатральны паказ у зусім новы жанр - перфарматыўнае кіно", - расказала Анжэла Саідзі.

Усяго ў фестывальнай афішы заяўлены 28 спектакляў у выкананні калектываў з 14 краін. Паказы пройдуць на 10 мовах у суправаджэнні субтытраў на беларускай і рускай мовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі