17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Ваенная тэхніка Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф" прымуць удзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.Тэхніка прыбыла ўжо на тэрыторыю Беларусі. Яна прыме ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні парада ў азнаменаванне Дня Незалежнасці і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які пройдзе 3 ліпеня ў Мінску. Плануецца, што ў механізаванай калоне мінчане і госці сталіцы ўбачаць і браніраваныя мнагамэтавыя аўтамабілі "Тыгр".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|