Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Чэр 2016

Пуціну на выстаўцы "Белагра-2016" падарылі кашулю, вышытую нацыянальным беларускім арнаментам

8 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведалі 8 чэрвеня міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў наведалі экспазіцыю тэхнікі вытворчасці Мінскага трактарнага завода. У прыватнасці, увазе прэзідэнтаў былі прадстаўлены інавацыйныя мадэлі трактарнай тэхнікі сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці. У выпуску гэтай тэхнікі выкарыстоўваецца значная доля расійскіх камплектуючых. Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі экспазіцыю Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Кіраўнік ведамства Васіль Жарко далажыў аб рабоце, праведзенай за апошнія гады па павышэнні на ўнутраным рынку долі лякарстваў беларускай вытворчасці, якія ў тым ліку запатрабаваны ў Расіі.

Прэзідэнты і члены дэлегацый, якія іх суправаджалі, праехалі на аўтобусе вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода і агледзелі прадстаўленую на "Белагра-2016" прадукцыю дзясяткаў розных прадпрыемстваў. У іх ліку былі такія гіганты беларускай прамысловасці, як "Амкадор", БелАЗ, "Гомсельмаш", "Белкамунмаш", а таксама стэнды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, падведамных прадпрыемстваў.

У час агляду стэнда "Амкадора" кіраўнікам дзяржаў расказалі аб тым, што прадпрыемства выпускае больш за 120 мадэлей і мадыфікацый рознай тэхнікі з высокім узроўнем лакалізацыі. Прадпрыемства актыўна працуе па пытаннях рэалізацыі тэхнікі з расійскімі рэгіёнамі і гатова па многіх напрамках у сферы народнай гаспадаркі закрыць патрэбнасць у адпаведнай тэхніцы як у Беларусі, так і ў Расіі.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін наведалі экспазіцыю канцэрна "Беллегпрам". Прэзідэнтам расказалі аб асартыменце прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі канцэрна, а таксама паказалі ўзоры школьнай формы, маладзёжнага адзення і адзення дзелавога стылю з натуральных тканін, у тым ліку з элементамі нацыянальнага арнаменту.

Уладзіміру Пуціну падарылі вырабы з беларускага лёну, у тым ліку кашулю, вышытую нацыянальным беларускім арнаментам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі