Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016

Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016

Міжнародная выстаўка
7 Чэр 2016

Рэкордная колькасць кампаній з 23 краін свету, вядучыя прадстаўнікі аграбізнесу і вытворцы тэхнікі, інавацыйныя распрацоўкі і прадукты – у Мінску 7 чэрвеня адкрылася 26-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра".

У гэтым годзе адзін з буйнейшых форумаў Еўропы ў сферы АПК, які праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня, вылучаецца і іншымі асаблівасцямі. Новай асноўнай пляцоўкай “Белагра" стала тэрыторыя былога мінскага аэрапорта ў межах горада: як чакаюць арганізатары, вялікія выставачныя плошчы (амаль 30 тысяч квадратных метраў, што ўтрая больш за мінулагоднія), зручнае размяшчэнне і даступныя транспартныя зносіны прыцягнуць намнога больш зацікаўленых наведвальнікаў. І, зразумела, яшчэ адзін асаблівы акцэнт: у гэтым годзе адкрыццё выстаўкі супала з пачаткам правядзення III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзякуючы чаму "Белагра-2016" праходзіць у яшчэ больш насычаным дэманстрацыйным і перагаворным фармаце.

Свае стэнды прадстаўляюць лідары беларускага машынабудавання – МТЗ, Гомсельмаш, Амкадор, Белаўтамаз… У гэтым годзе на "Белагра" шырока прадстаўлены дасягненні будаўнічай галіны, прадпрыемстваў легпрама, нафтахімічнага і ваенна-прамысловага комплексаў.

Па традыцыі ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня  паралельна з "Белагра" працуюць адразу некалькі вялікіх выставак: "Белпрадукт" (у фармаце рэгіёнаў, што прэзентуюць прадуктовыя брэнды), "Белферма" (дасягненні жывёлагадоўлі і селекцыі), "Прадмаш", "Харчовая індустрыя". На палях "Белагра” праходзяць усенародны дэгустацыйны конкурс "Чэмпіён смаку", конкурс на лепшую племянную карову, выстаўка пароднай птушкі, "Рыбацкая вёска"…

Адкрыццё Беларускага аграпрамысловага тыдня
Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на выстаўцы "Белагра-2016"
Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016
БелАЗ
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" адкрылася ў Мінску
1 2 3      Наступная