Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016

Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016

Міжнародная выстаўка
7 Чэр 2016

Рэкордная колькасць кампаній з 23 краін свету, вядучыя прадстаўнікі аграбізнесу і вытворцы тэхнікі, інавацыйныя распрацоўкі і прадукты – у Мінску 7 чэрвеня адкрылася 26-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра".

У гэтым годзе адзін з буйнейшых форумаў Еўропы ў сферы АПК, які праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня, вылучаецца і іншымі асаблівасцямі. Новай асноўнай пляцоўкай “Белагра" стала тэрыторыя былога мінскага аэрапорта ў межах горада: як чакаюць арганізатары, вялікія выставачныя плошчы (амаль 30 тысяч квадратных метраў, што ўтрая больш за мінулагоднія), зручнае размяшчэнне і даступныя транспартныя зносіны прыцягнуць намнога больш зацікаўленых наведвальнікаў. І, зразумела, яшчэ адзін асаблівы акцэнт: у гэтым годзе адкрыццё выстаўкі супала з пачаткам правядзення III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзякуючы чаму "Белагра-2016" праходзіць у яшчэ больш насычаным дэманстрацыйным і перагаворным фармаце.

Свае стэнды прадстаўляюць лідары беларускага машынабудавання – МТЗ, Гомсельмаш, Амкадор, Белаўтамаз… У гэтым годзе на "Белагра" шырока прадстаўлены дасягненні будаўнічай галіны, прадпрыемстваў легпрама, нафтахімічнага і ваенна-прамысловага комплексаў.

Па традыцыі ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня  паралельна з "Белагра" працуюць адразу некалькі вялікіх выставак: "Белпрадукт" (у фармаце рэгіёнаў, што прэзентуюць прадуктовыя брэнды), "Белферма" (дасягненні жывёлагадоўлі і селекцыі), "Прадмаш", "Харчовая індустрыя". На палях "Белагра” праходзяць усенародны дэгустацыйны конкурс "Чэмпіён смаку", конкурс на лепшую племянную карову, выстаўка пароднай птушкі, "Рыбацкая вёска"…

"Белагра"-2016
"Белагро"-2016
Міжнародная выстаўка "Белагра"-2016
Узор трамвая ЗАТ "Штадлер Мінск"
"Белагра"-2016
Папярэдняя       1 2 3      Наступная