Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Жнв 2013

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвайшла ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскае выданне "Flavorwire" ўключыла Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ, паведамляецца на сайце "Flavorwire".

Каб палюбавацца футурыстычнай архітэктурай, не трэба ляцець да зорак. На нашай планеце мноства незвычайных твораў, якія вельмі натуральна выглядалі б у фантастычных фільмах, адзначае выданне.

У рэйтынгу "Flavorwire", у які ўключаны 20 архітэктурных работ, Нацыянальная бібліятэка Беларусі займае 11-е месца. Апісваючы будынак бібліятэкі, выданне адзначае, што тут ёсць уласная аглядная пляцоўка, а ў яе чытальных залах могуць размясціцца 2000 чалавек.

У рэйтынг "Flavorwire" таксама ўвайшлі брытанскі павільён для Сусветнай выстаўкі 2010 года ў Шанхаі, курсанцкая капліца акадэміі ВПС ЗША з 17-ю вострымі шпілямі, брусельскі Атоміум, мастацкі музей Мілуокі, іспанскі будынак Аўдыторыа-дэ-Тэнерыфе, футурыстычны музей дызайну ў ізраільскім Халоне, французскі тэматычны парк Футураскоп, пекінскі комплекс Galaxy Soho, канструкцыя галоўнага бахайскага храма Індыі, кафедральны сабор горада Бразіліа, міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса, дамы-НЛА Саньчжы на Тайвані, мастацкі музей у аўстрыйскім горадзе Грац, а таксама атэль New Beijing Poly Plaza.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі