14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Нацыянальны банк Беларусі з 14 жніўня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Жаўрук-смяцюх" серыі "Птушка года", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.Сярэбраная манета наміналам Br10 будзе выпушчана тыражом 1 тыс. штук, медна-нікелевая - наміналам Br1 - тыражом 2 тыс. штук.
На аверсе ўверсе манеты выкананы рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Беларусі, у цэнтры ў авале - відарыс птушаняці на стылізаваных далонях. На рэверсе ў цэнтры ў авале, які сімвалізуе яйка, - рэльефны відарыс птушкі.
Манеты адчаканены на рэспубліканскім дзяржаўным прадпрыемстве "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан".
Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковыя для прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.