У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прэс-рэлізы

Прэс-рэлізы

1 Врс 2017

Мінск адзначае 950-годдзе: святочная праграма

Мінск адзначае 950-годдзеУ другія выхадныя верасня беларуская сталіца – Мінск – грандыёзным святам адзначае 950-годдзе з дня першага летапіснага згадвання. Згодна са старажытнай "Аповесцю мінулых гадоў" 3 сакавіка 1067 года адбылася легендарная бітва на рацэ Нямізе ў "Менску" паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў. І традыцыйны Дзень горада стане кульмінацыяй той маштабнай праграмы, якая разгарнулася на ўвесь год. Гасцей чакаюць рыцарскія турніры, мастацкія выставы, прэзентацыі і вернісажы, музычныя фестывалі і тэатральныя перформансы, спартыўныя спаборніцтвы і марафоны, грамадскія і патрыятычныя акцыі, маляўнічыя шэсці і канцэрты… І гэта яшчэ далёка не ўсё! Больш падрабязна аб датах і месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, а таксама аб самых цікавых праектах, прысвечаных юбілею горада, – у анонсе.

8 верасня

17.00-21.00
Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце Minsk 950th Anniversary Balloon Cup
Аэрапорт Мінск-1

17.00
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесіі", святочны канцэрт

Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25)

21.00
Музычны праект "Шоу фантанаў, якія спяваюць"

Музейна-паркавы комплекс "Перамога"

9 верасня

7.00-9.00, 17.00-21.00
Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце, прысвечаны 950-годдзю горада Мінска

11.00
Урачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да абеліска "Мінск – горад-герой"
Абеліск "Мінск – горад-герой" (пр. Пераможцаў)

10.00
Святочны кірмаш і канцэртная праграма
Пляцоўка каля Палаца спорту

11.30
Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мiнск старажытны"

Скрыжаванне пр. Пераможцаў і пр. Машэрава (зялёная зона)

12.00
Фестываль мастацтваў беларусаў свету
Верхні горад

12.00
Міжнародны маладзёжны фестываль вулічнай культуры і спорту "Мінск маладзёжны 2017"
Парк экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1)

14.00
Святочная канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі
Верхні горад

18.00
Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод "Мінчанін года" і святочны канцэрт
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (пл. Парыжскай камуны, 1)

20.00
Святочны канцэрт заслужанага калектыву краіны – Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь
Пляцоўка каля Палаца спорту

23.00
Музычна-піратэхнічнае феерверк-шоу
Пляцоўка каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4)

10 верасня

7.00-9.00
Міжнародны кубак па паветраплавальным спорце, прысвечаны 950-годдзю горада Мінска

10.00
"Мінскі паўмарафон" -2017
Пляцоўка каля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4), цэнтральныя вуліцы горада

11.30
Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мiнск старажытны"
Скрыжаванне пр. Пераможцаў і пр. Машэрава (зялёная зона)

14.00
"Дзень танкіста" -2017
Музейна-паркавы комплекс "Перамога"

12.30
VII гарадскі фестываль творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Мастацтва Жыць, тварыць мастацтва"
Пляцоўка каля канцэртнай залы "Верхні горад" (пл. Свабоды, 23а)

Мінчан 9-10 верасня запрашаюць на бясплатныя экскурсіі па горадзе

Мінск адзначае 950-годдзе

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі