13 жніўня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Дваццаты адкрыты чэмпіянат Беларусі "Лесаруб-2014" пройдзе 15-16 жніўня на базе дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы "Асіповіцкі доследны лясгас" (Магілёўская вобласць). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў адміністрацыі лясгаса.
У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх абласцей і зборная краіны, заяўкі на ўдзел таксама падалі каманды з Расіі і Латвіі.
Адкрыццё чэмпіянату адбудзецца на стадыёне "Алімпіец" у горадзе Асіповічы, адкуль майстры лесанарыхтовак адправяцца ў 35-ы квартал Дараганаўскага доследна-вытворчага лясніцтва на першы этап спаборніцтваў.
Акрамя традыцыйных практыкаванняў для вальшчыкаў лесу, сіламі памераюцца аператары гідраманіпулятараў і машыністы харвестараў і форвардараў.
Спаборніцтвы прадоўжацца на "Алімпійцы", дзе ўвазе гледачоў будуць прадстаўлены не толькі найбольш дынамічныя дысцыпліны прафесійнага спорту, але і шэраг цікавых конкурсаў і забаўляльных шоу, у ліку якіх - рыцарскія баі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|