6 снежня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. XIII Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея пройдзе ў Мінску 4-7 студзеня, паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Традыцыйным яркім мерапрыемствам стане Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея, які пройдзе ў Мінску з 4 па 7 студзеня", - расказаў Аляксандр Шастакоў.
Паводле яго слоў, калі будуць дазваляць умовы надвор'я, святочныя спаборніцтвы па зімовых відах спорту пройдуць у кожным раёне горада.
Аляксандр Шастакоў дадаў, што ў Мінску плануецца правесці каля 100 навагодніх і калядных мерапрыемстваў. У ноч з 31 снежня на 1 студзеня ўсе раёны горада запросяць жыхароў і гасцей на святочныя гулянні, якія прадоўжацца да 4 раніцы.