Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Каля 80 агульнарэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемстваў прымеркавана да святкавання Дня Перамогі ў Мінску

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 80 агульнарэспубліканскіх і гарадскіх мерапрыемстваў прымеркавана да святкавання Дня Перамогі ў Мінску, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік устаноў культуры і культурна-асветнай работы Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адносна агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў Сяргей Мядзведзеў інфармаваў, што 6 мая ў Палацы Рэспублікі адбудзецца ўрачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў. 7 мая каля Палаца спорту пройдзе канцэрт удзельнікаў усерасійскага фестывалю "Хрустальныя зорачкі", які называецца "Хрустальныя зорачкі - Вялікай Перамозе". Прэзідэнтам дабрачыннага музычнага фонду "Хрустальныя зорачкі" з'яўляецца народны артыст СССР Іосіф Кабзон. "У Мінску выступяць на адной сцэне Іосіф Кабзон, лаўрэаты фестывалю - таленавітыя дзеці і падлеткі з рэгіёнаў Расіі, а таксама беларусы Руслан Аляхно і Сяргей Валчкоў. Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць гэта мерапрыемства. На пляцоўцы каля Палаца спорту будзе ўстаноўлены партэр на 1 тыс. месц", - сказаў прадстаўнік гарвыканкама. 8 мая таксама каля Палаца спорту маладзёжны праект "Кветкі Вялікай Перамогі" прэзентуе БРСМ. "Гэта будзе інтэрактыўнае мерапрыемства, якое мае грамадзянска-патрыятычны пасыл", - растлумачыў Сяргей Мядзведзеў. Будуць працаваць каля 40 пляцовак рознай накіраванасці (спартыўныя, выставачныя, букросінг і інш.). Праект завершыцца бітвай дыджэяў. 9 мая будзе дадзены святочны канцэрт на плошчы Перамогі.

Намеснік начальніка ўпраўлення адзначыў, што мерапрыемствы арганізуюць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы. "Кожны раён падрыхтаваў святочныя канцэртныя праграмы. Праходзяць ужо мітынгі-рэквіемы на тэрыторыях брацкіх магіл, месцах пахаванняў, памятных месцах", - дадаў ён.

Да Дня Перамогі прымяркуюць і адкрыццё ў Мінску 9 мая летняга музычна-турыстычнага сезона. На пляцоўцы Верхняга горада ў гэты дзень праграма будзе тэматычнай, яна ўключае святочны канцэрт, выстаўку рэтрааўтамабіляў і інш.

Сяргей Мядзведзеў дапоўніў, што 6 мая адкрыецца міжнародны форум вулічных тэатраў. Ён пройдзе ў сталіцы трэці раз. Галоўнай падзеяй форуму стане карнавальна-тэатральнае шэсце 7 мая, якое пройдзе па вуліцы Леніна да Верхняга горада. "У бягучым годзе цікавая геаграфія ўдзельнікаў - у Мінск прыедуць вулічныя калектывы Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі і Прыднястроўя", - сказаў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі