4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 250 тыс. чалавек прынялі ўдзел 3 ліпеня ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў МУС Беларусі.
Парадак забяспечвалі спецыяльна створаныя ў МУС, ГУУС Мінгарвыканкама і УУС абласцей аператыўна-сітуацыйныя штабы. У сталіцы на падыходах да стэлы "Мінск - горад-герой" працавалі прапускныя пункты, якіх на гэты раз было 130. Работнікі праваахоўных органаў стварылі камфортныя ўмовы для гасцей свята. Спецыяльныя пункты былі прадугледжаны для ветэранаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і сем'яў з маленькімі дзецьмі. Святочныя мерапрыемствы прайшлі без сур'ёзных здарэнняў.