Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2013

III Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" пройдзе ў Беларусі 18-28 лютага

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" у Беларусі9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. III Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" пройдзе ў Беларусі 18-28 лютага. Форум збярэ аматараў класічнага мастацтва ў Мінску, Гомелі, Магілёве і Віцебску, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Адкрыецца фестываль у Палацы Рэспублікі выступленнем народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага ў суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова.

Дзмітрый Хварастоўскі запатрабаваны ў любым кутку зямнога шара. Ён выступаў на такіх пляцоўках, як Wigmore Hall у Лондане, Queen’s Hall у Эдынбургу, Carnegie Hall у Нью-Ёрку, Teatro alla Scala ў Мілане, оперны тэатр Liceo ў Барселоне, кансерваторыя імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве і інш. Акрамя таго, ён даваў сольныя канцэрты ў Нарвегіі, Турцыі, Ізраілі, а таксама ў Аўстраліі. Вялікая творчая біяграфія артыста ўключае ў сябе і галоўныя партыі ў сусветных оперных шэдэўрах. Кінадэбют артыста адбыўся ў фільме "Дон Жуан без маскі", дзе ён выканаў партыі Дона Джавані і Лепарэла. Фільм, зняты на аснове оперы Вольфганга Амадэя Моцарта "Дон Жуан", атрымаў шматлікія ўзнагароды.

У праграме адкрыцця ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага прагучаць кампазіцыі Рыхарда Вагнера, Антона Рубінштэйна, Джузэпэ Вэрдзі.

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"У час форуму публіка таксама ўбачыць праграмы "Час Баха" і "Час Чапліна". Вядучыя артысты тэатраў балета свету пакажуць сваё майстэрства ў гала-канцэрце "Зоркі сусветнага балета".

Урачыстае закрыццё пройдзе ў Белдзяржфілармоніі з удзелам зорак операй сцэны - салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў Расіі Ганны Аглатавай, Васіля Герэлы і Алега Кулько.

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"Фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" на працягу 10 гадоў з вялікім поспехам сустракаюць у Маскве, а таксама ў французскім горадзе Кольмар. Беларусь - трэцяя краіна пасля Расіі і Францыі, дзе праходзіць музычны форум.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі