30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры Х Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар, БДУ-2013" атрымаў спектакль "MENSCH/Чалавек" у пастаноўцы беларускай трупы Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур "Тэатральны квадрат", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БДУ.
"Лепшай рэжысёрскай работай па выніках конкурсу прызнана пастаноўка, якую падрыхтаваў Яўген Карняг, - "Латэнтныя мужчыны" (Беларусь), у намінацыі "Лепшая жаночая роль" прыз атрымала артыстка з Тарту (Эстонія) Катрын Кальма, лепшым акцёрам прызнаны Цімон Штурбей (Славенія). Акрамя гэтага, спектакль Вільнюскага ўніверсітэта "Цырк" атрымаў узнагароду за лепшую сцэнаграфію. Акцёры Ліна Акіф (Славенія) і Анатоль Нікалаенка (Расія) былі адзначаны за ролі другога плана.
Акрамя галоўных узнагарод арганізатар фестывалю Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт таксама заснаваў шэраг спецыяльных прызоў. Іх атрымалі 5 калектываў.
У фестывалі "Тэатральны куфар, БДУ-2013", які прайшоў у Мінску з 22 па 28 верасня, прынялі ўдзел лепшыя студэнцкія тэатры і дзеячы з 18 краін: Бангладэш, Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Грузіі, Канады, Латвіі, Літвы, Македоніі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Турцыі, Францыі і Эстоніі. На сцэнічных пляцоўках ДК прафсаюзаў і Ліцэя БДУ былі прадстаўлены 28 спектакляў, адбылося некалькі прэм'ер студэнцкіх тэатраў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|