19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускай эканомікі пройдзе ў Берліне 3 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Мерапрыемства адбудзецца ў Доме нямецкай эканомікі, дзе традыцыйна праводзяцца мерапрыемствы на высокім урадавым узроўні. Таксама ў час візіту прадстаўнікоў беларускіх дзелавых колаў у Германію запланавана правядзенне перагавораў, бізнес-форуму і прэзентацый праектаў удзельнікаў з Беларусі.
З нямецкага боку ў бізнес-форуме плануюць прыняць удзел уласнікі і топ-менеджары фірм, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з беларускім бізнесам, а таксама прадстаўнікі розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі ў супрацоўніцтве з Нямецкім саюзам прамыслова-гандлёвых палат Германіі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|