17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Моладзь у навуцы" пройдзе 18-21 лістапада ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.
"У форуме прымуць удзел больш за 400 маладых вучоных, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і школьнікаў з усёй Беларусі, а таксама маладыя даследчыкі з Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі, Польшчы, краін Балтыі", - адзначылі спецыялісты прэс-службы.
У праграму канферэнцыі ўключана больш як 340 дакладаў. Маладыя вучоныя абмяркуюць важнейшыя навуковыя праблемы, сярод якіх "Перспектыўныя напрамкі ўстойлівага развіцця АПК", "Захаванне біяразнастайнасці. Экалогія. Генетыка. Біятэхналогіі", "Гуманітарныя навукі і мастацтвы". Акцэнт будзе зроблены на прыкладных праектах і канкрэтных распрацоўках.
Пройдзе круглы стол "Перспектывы міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва маладых вучоных", на якім абмяркуюць пытанне арганізацыі і правядзення Еўразійскага навуковага форуму маладых вучоных. Па традыцыі будзе працаваць секцыя "Першы крок у навуку", дзе з дакладамі выступяць навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|