5 сакавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Беларуская туріндустрыя прадстаўлена на 48-й міжнароднай турыстычнай біржы ITB Berlin, якая адкрылася сёння ў Берліне, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
На адзіным нацыянальным стэндзе Беларусі ўдзел у выстаўцы прымаюць Нацыянальнае агенцтва па турызме, гасцініца "Арбіта", турыстычныя кампаніі "Дзітрыб" і "Прайм Тур".
У час выстаўкі прадстаўнікі Нацагенцтва па турызме ў рамках кангрэса Акадэміі культурнай дыпламатыі прэзентуюць турыстычныя магчымасці Беларусі. Асаблівая ўвага на прэзентацыі будзе ўдзяляцца маючаму адбыцца чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая. Запланаваны таксама перагаворы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі тэлеканалаў Travel Channel і Eurosport.
Работа выстаўкі прадоўжыцца па 9 сакавіка.
Internationale Tourismus Borse (ITB) Berlin з'яўляецца адным з буйнейшых турыстычных кірмашоў у свеце. У гэтым годзе ў 26 павільёнах выставачнага комплексу Messe Berlin размесцяцца больш за 10 тыс. удзельнікаў амаль з 200 краін свету. Гасцямі ITB Berlin стануць больш за 170 тыс. наведвальнікаў, з іх 110 тыс. - прафесіяналы турбізнесу. У час выстаўкі адбудзецца самы вялікі ў свеце кангрэс турыстычнай галіны, запланавана правядзенне звыш 100 тэматычных секцый і семінараў. Работу буйнейшай падзеі ў свеце турбізнесу будуць асвятляць каля 7 тыс. журналістаў больш чым з 90 краін свету.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|