Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Крс 2013

"Беларусьфільм" прадставіць на Канскім кінафестывалі пяць кароткаметражак

30 красавіка, Мінск /Алена Пунтус - БЕЛТА/. Пяць карцін прадставіць Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" на 66-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Прэстыжны кінаагляд пройдзе з 15 па 26 мая, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.

У асноўнай конкурснай праграме фільмы не ўдзельнічаюць. Стужкі пакажуць у спецыяльнай праграме Short Film Corner ("Куток кароткаметражных фільмаў"). Секцыя была створана ў 2004 годзе, каб знаёміць прафесіяналаў з творчасцю маладых рэжысёраў. На форуме таксама праходзяць лекцыі і майстар-класы, якія даюць магчымасць кінематаграфістам розных краін устанаўліваць творчыя кантакты і наладжваць сувязі.

Беларуская анімацыя будзе прадстаўлена прэм'ернай стужкай "Рыбка па імені Нельга - 3" рэжысёра Аляксандра Ленкіна і адзначаным прызамі на міжнародных фестывалях фільмам Міхаіла Тумелі "Як служыў жа я ў пана". У дакументальную праграму ўключаны фільмы "Асаблівы тэатр. У пошуках шчасця" Кацярыны Махавай, "Забраны край" Юрыя Цімафеева і "Аксана Волкава A prima vista" Наталлі Жамойдзік.

Адкрыецца 66-ы Міжнародны кінафестываль у Канах стужкай аўстралійскага рэжысёра База Лурмана "Вялікі Гэтсбі" з Леанарда Ды Капрыа. У асноўнай конкурснай праграме будзе прадстаўлена 19 фільмаў. Сярод іх стужкі братоў Коэнаў, Рамана Паланскі, Такасі Мііке. Старшынёй журы стане амерыканскі рэжысёр і прадзюсар Стывен Спілберг.

У 2012-м годзе карціна "У тумане" Сяргея Лазніцы, знятая сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" кінакампаніямі еўрапейскіх краін, адзначаная прызам ФІПРЭССІ (Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы) як лепшы фільм асноўнага конкурсу.

Упершыню Канскі кінафестываль быў праведзены ў 1946 годзе і з таго часу стаў штогадовым. Самым ганаровым прызам у Канах з'яўляецца "Залатая пальмавая галіна", якая прысуджаецца за лепшы фільм. Іншыя прызы: Гран-пры, узнагароды лепшым акцёрам, актрысам, рэжысёрам, сцэнарыстам, прыз журы, "Залатая пальмавая галіна" за кароткаметражны фільм і "Залатая камера" за лепшы дэбют.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі