10 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Абноўленая зала прылёту адкрылася сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры аэрапорта.
Першымі наведвальнікамі сталі пасажыры, якія прыляцелі з Масквы ў Мінск з авіякампаніяй "Аэрафлот", - у зале прылёту іх сустрэлі з кветкамі.
У прэс-цэнтры канстатавалі, што асноўная дзейнасць работнікаў аэрапорта цяпер сканцэнтравана на ўстараненні нязручнасцей, звязаных з шырокамаштабнай рэканструкцыяй аэравакзала. "У бліжэйшы час усе недахопы будуць выпраўлены", - запэўнілі ў аэрапорце, а таксама папрасілі прабачэння за часовыя нязручнасці.
Як раней паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, будаўнікі павінны завяршыць першы этап рэканструкцыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск да 1 сакавіка. "Мы павінны паказаць свой твар перад чэмпіянатам свету па хакеі. Ёсць цяпер нязручнасці ў аэрапорце для пасажыраў, але дзеля таго, каб было тут прыгожа і добра, давядзецца крыху пацярпець", - упэўнены міністр.
Рэканструкцыя дзеючага аэравакзальнага комплексу прадугледжвае ў першую чаргу расшырэнне плошчы, змяненне знешняга выгляду аэравакзала, знадворнага інтэр'ера, а таксама стварэнне безбар'ернага асяроддзя. Прадугледжваецца поўная замена сістэм ацяплення, канцыяніравання, асвятлення. У час рэканструкцыі плануецца наладзіць зручнае перамяшчэнне паміж паверхамі, для гэтага будзе ўстаноўлена некалькі эскалатараў і ліфтаў, у тым ліку панарамных. Акрамя таго, будуць адкрыты гандлёвыя пункты і аб'екты грамадскага харчавання.
РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам
ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці.Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|