Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У лепшых традыцыях беларускай кухні: "Дранік-фэст"-2018 у Магілёве

У лепшых традыцыях беларускай кухні: "Дранік-фэст"-2018 у Магілёве

У лепшых традыцыях беларускай кухні:
29 Врс 2018

Залацістыя, румяныя, духмяныя дранікі – тое, без чаго нельга ўявіць нацыянальную кухню краіны. Сярод шматлікіх рэцэптаў страў беларускай кухні дранікі займаюць асаблівую "пазіцыю". Бульбяныя аладкі, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах у мностве варыяцый – ад вытанчанай падачы з бруснічным соусам да дамашняй – "як у бабулі", у гаршчочках і са смятанай, настолькі палюбіліся беларусам, што ў гонар стравы праводзяць сапраўдны гастранамічны фестываль!

Чацвёрты па ліку "Дранік-фэст" стартаваў у Магілёве 29 верасня. Адно з самых смачных, музычных і, як сцвярджаюць арганізатары, фотагенічных мерапрыемстваў горада прайшло на этнахутары "Зялёны гай". У гастранамічным меню – зразумела, дранікі, у музычным – беларускія традыцыі ў сучасным гучанні хіп-хопа, этна-фолка і фолк-рока, у забаўляльным – конкурсы "Залатая тарка" і #бульбасэлфі, майстар-класы ад рамеснікаў і кірмаш дамашніх загатовак.

Натхненне на здзяйсненне кулінарных подзвігаў па рэцэптах беларускай кухні – у фотагалерэі!

У лепшых традыцыях беларускай кухні: "Дранік-фэст"-2018 у Магілёве
"Дранік-фэст" у Магілёве
"Дранік-фэст" у Магілёве
"Дранік-фэст" у Магілёве
"Дранік-фэст" у Магілёве
1 2 3      Наступная