Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Еўрабачанне-2018": яркі фінал нацыянальнага адбору Беларусі

ALEKSEEV прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2018"

ALEKSEEV прадставіць Беларусь на
16 Лют 2018

У 2018 годзе міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне" ўпершыню пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) – на радзіме пераможцы конкурсу папярэдняга года Салвадора Сабрала. Беларусь на "Еўрабачанні-2018" прадставіць поп-спявак ALEKSEEV, які заваяваў сімпатыі журы і публікі песняй "Forever".

У фінале нацыянальнага адбору на міжнародны конкурс спевака ацанілі максімальна высока як гледачы (5184 галасы, або 12 балаў), так і журы (12 балаў). Абсалютны лідар шоу з эфектным нумарам ALEKSEEV, які ўдастоены гонару прадставіць краіну на "Еўрабачанні", паспеў ужо заваяваць мноства ўзнагарод на постсавецкай прасторы. На яго рахунку прэмія "Прарыў года" па версіі "Муз-ТБ" і ўзнагарода спевака года Беларусі па выніках першай музычнай прэміі папулярнай музыкі "Наша Ліга".

Прадстаўнікі краіны на "Еўрабачанні-2017" у Кіеве – фолк-рок-група NAVIBAND – уручылі спеваку традыцыйную ўзнагароду: стылізаванае еўравізійнае сэрца, вырабленае на заказ Белтэлерадыёкампаніі.

Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2018" – у музычным фотарэпартажы!

Прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" NaviBand
"Еўрабачанне-2018": яркі фінал нацыянальнага адбору Беларусі
Прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" NaviBand і пераможца фіналу нацыянальнага адбору-2018 ALEKSEEV
ALEKSEEV прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2018"
Папярэдняя       1 2 3