Міжнародны праект "Шэсце Залатога чалавека па музеях свету" ўзяў старт у Беларусі, паведаміў 1 снежня на цырымоніі адкрыцця выстаўкі "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" ў Нацыянальным мастацкім музеі пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў.
Выстаўка "Мастацтва намадаў Вялікага стэпу" прысвечана Дню Першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Казахстанам і прымеркавана да візіту ў Беларусь Нурсултана Назарбаева. Мэта міжнароднага выставачнага праекта "Шэсце Залатога чалавека па музеях свету" - пазнаёміць гледача з культурнай спадчынай Вялікага стэпавага пояса Еўразіі эпохі ранняга жалеза.