Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны ў вёсцы-музеі "Заброддзе"

Рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны ў вёсцы-музеі "Заброддзе"

Рэканструкцыя падзей Першай сусветнай вайны ў вёсцы-музеі
11 Ліс 2017

Штогод у гістарычны дзень заканчэння Першай сусветнай вайны – 11 лістапада – у вёсцы-музеі "Заброддзе", дзе некалі праходзіла лінія фронту, збіраюцца грамадскія дзеячы, гісторыкі, рэканструктары, проста неабыякавыя да падзей векавой даўнасці людзі. На тое, каб у найдрабнейшых дэталях аднавіць падзеі мінулых гадоў, не шкадуюць намаганняў: салдацкая форма ўдзельнікаў пашыта по лякалах пачатку ХХ стагоддзя, спецыяльна вырабленая зброя з дакладнасцю імітуе старадаўнія вінтоўкі і шашкі, і на вачах у гасцей нібыта ажываюць сюжэты чорна-белых ваенных хронік…

99-я гадавіна падпісання Камп'енскага перамір'я – Дзень памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай – і 100-годдзе заключэння мірнага дагавора ў Солах Мінскай губерні (сёння Гродзенская вобласць) сабралі ў Заброддзі больш за 70 прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў Мінска, Брэста, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Памінальная служба аб загінулых воінах у Барыса-Глебскай капліцы дала старт гістарычнай рэканструкцыі Віленскай аперацыі 1915 года. Пасля 60-кіламетровага марш-кідка кавалерыйскі полк прыбыў на поле бою, каб прыняць на сябе першы ўдар "варожых" фарміраванняў. Услед за кавалерыяй у схватку ўступіла пяхота, загрукаталі гарматы…

Даніна памяці героям Першай сусветнай вайны і рэканструкцыя бітвы на лініі былога фронту – у спецыяльным фотарэпартажы…

Фота Андрэя Мацура

Конны пераход кавалерыстаў уздоўж лініі былога фронту
Конны пераход кавалерыстаў уздоўж лініі былога фронту
Конны пераход кавалерыстаў уздоўж лініі былога фронту
Конны пераход кавалерыстаў уздоўж лініі былога фронту
Конны пераход кавалерыстаў уздоўж лініі былога фронту
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная