Маэстра Юрый Башмет і аркестр "Новая Расія" адкрылі XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Народны артыст СССР і Расіі Юрый Башмет выступіў з Дзяржаўным сімфанічным аркестрам "Новая Расія" (гэта амаль 100 чалавек), якім ён кіруе. Для беларускай публікі знакаміты калектыў падрыхтаваў праграму з лепшых твораў, яны з вялікім поспехам выконваліся па ўсім свеце. Маэстра Башмет не толькі дырыжыраваў, але і іграў сола.
XII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета праходзіць у Мінску з 27 верасня па 8 кастрычніка. Ён праводзіцца ў Беларусі штогод з 2006 года. Зарэкамендаваў сябе як адзін з важнейшых форумаў у галіне культуры, на які прыязджаюць выдатныя артысты сучаснасці. Канцэрты з поспехам праходзяць у лепшых залах.