XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" завяршыўся 18 ліпеня святочным гала-канцэртам майстроў мастацтваў, у якім прынялі ўдзел Валерый Лявонцьеў, Алена Ваенга, Аляксандр Разенбаум, Дзіяна Арбеніна і група "Начныя снайперы", арт-група "Хор Турэцкага", Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Дзяржаўны ансамбль "Песняры", Аляксандр Рыбак і многія іншыя артысты беларускай і замежнай эстрады.