Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"-2018: прадстаўніком Беларусі на конкурсе ў Мінску стаў Даніэль Ястрэмскі

Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"-2018: прадстаўніком Беларусі на конкурсе ў Мінску стаў Даніэль Ястрэмскі

Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячае
31 Жнв 2018

25 лістапада 2018 года Беларусь другі раз стане краінай-гаспадыняй міжнароднага песеннага форуму – у 2010 годзе дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіла ўжо ў Мінску. Арганізатары актыўна рыхтуюцца да старту конкурсу: заяўкі ад выканаўцаў прыняты (а ў бягучым годзе колькасць краін-удзельніц пабіла мінулагодня рэкорды – упершыню ў гісторыі "Еўрабачання" афіцыйна заяўлена 20 дзяржаў), пляцоўкі шоу выбраны, эскізы дэкарацый прадуманы і, галоўнае, вызначаны прадстаўнік Беларусі.

Ім стаў 14-гадовы Даніэль Ястрэмскі. Юны выканаўца нарадзіўся ў амерыканскім Цынцынаці, жыве і вучыцца ў Мінску. Даніэль спрабаваў ужо свае сілы ў тэлевізійным шоу "Украіна мае талент. Діти" і "Дзіцячая Новая хваля". Акрамя таго, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна і навучаўся ў Акадэміі папулярнай музыкі Ігара Крутога. Пад слоганам "Еўрабачання"-2018 Light Up! артыст выканае кампазіцыю Time.

Яркія выступленні нацыянальнага адбору, эмоцыі і галоўны прыз –хрустальнае сэрца – у руках Даніэля Ястрэмскага – у музычным рэпартажы!

Вакальная група Мonkey Tops (г. Мінск), "На стиле"
Марыя Жыліна (г. Мінск), Welcome To My Belarus
Яраслаў Саколікаў (г. Мінск), "Мир на земле"
Мікіта Бялько (г. Мінск), "Не предай"
Марыя Гулевіч (г. Мінск), "Остров Чикарум"
Папярэдняя       1 2 3      Наступная