Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Рэбрэндынг "Белавія": першы самалёт у новай ліўрэі прыляцеў у Мінск

Рэбрэндынг "Белавія": першы самалёт у новай ліўрэі прыляцеў у Мінск

Рэбрэндынг
15 Жнв 2016

У Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся першы самалёт "Белавія" ў новай фірменнай ліўрэі: кампанія афіцыйна прэзентавала старт маштабнага рэбрэндынгу.

Змяненні ахопліваюць усе сферы: абнаўленне парку суднаў і фактычна "завяршэнне эры савецкай авіятэхнікі", сэрвіс, бартавое харчаванне, зручнасць афіцыйнага сайта, тарыфы і прапановы для пасажыраў… Але, зразумела, самая прыкметная частка рэбрэндынгу – фірменны стыль, работа над якім вялася амаль два гады. З гэтага жніўня абноўленыя колеры і лагатыпы ўпрыгожаць ліўрэі і інтэр'еры самалётаў, форму экіпажаў, офісы кампаніі, дакументы і рэкламные буклеты, сувеніры.

Ключавы элемент новага стылю – графічны васілёк, у якім увасоблены і беларускі каларыт, і ідэі авіякампаніі: сярэдзіна кветкі сімвалізуе дом і родную гавань, а пялёсткі перадаюць адчуванне палёту і руху наперад. Дарэчы, яго публіка ўбачыла яшчэ некалькі тыдняў таму на сумесна-брэндзіраваным лайнеры "Белавія" і сусветна вядомага гульнявога экшна World of Tanks.

Самалёт, які прыляцеў сёння з завода-вытворцы ў Сіэтле, сышоў са стапеляў ужо ў брэндавым вобразе-2016. Гэта першы з трох новых лайнераў Boeing 737-800, заказаных "Белавія" непасрэдна ў карпарацыі "Боінг – Грамадзянскія самалёты"найбольш сучасных у сваім класе. У парку беларускага перавозчыка гэта будуць самыя вялікія судны, разлічаныя на перавозку 189 пасажыраў.

Прэзентацыя новага фірменнага стылю "Белавія" і першыя кадры лайнера з васільком – у рэпартажы з паветранай гавані…

Рэбрэндынг "Белавія": першы самалёт у новай ліўрэі прыляцеў у Мінск
Брэндзіраваны Boeing 737-800 "Белавія"
Боінг 737-800 у новай ліўрэі
Нацыянальны аэрапорт Мінск
Прэзентацыя новага фірменнага стылю кампаніі
1 2      Наступная