Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Цудоўны летні Мінск: гарадскія вулачкі і праспекты, знакамітыя славутасці і лепшыя віды з вышыні

Цудоўны летні Мінск: гарадскія вулачкі і праспекты, знакамітыя славутасці і лепшыя віды з вышыні

Цудоўны летні Мінск: гарадскія вулачкі і праспекты, знакамітыя славутасці і лепшыя віды з вышыні
15 Aug 2017

2017 год у Мінску сапраўды асаблівы: любімы горад святкуе 950-годдзе. Напэўна, яго гісторыя пачалася раней, але першае дакументальна пацверджанае згадванне пра Мінск адносіцца да XI стагоддзя – згодна са старажытнай "Аповесцю мінулых гадоў" 3 сакавіка 1067 года адбылася легендарная бітва на рацэ Нямізе ў "Менску" паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея і дынастыі Яраславічаў.

З нагоды знакавага юбілею ў сталіцы праходзяць сотні мерапрыемстваў, а галоўныя святкаванні адбудуцца ўжо зусім хутка – у Дні горада 8-10 верасня. Выдатная падстава прыехаць у Мінск і далучыцца да свята!

А пакуль запрашаем зрабіць фотапрагулку па летнім Мінску і выбраць мясціны, якія захочацца ўключыць ва ўласны спіс "варта ўбачыць".

Мінск
Мінск
Верхні горад
Вуліца Леніна ў Мінску
Праспект Незалежнасці ў Мінску – прэтэндэнт на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная