Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Палац у Ружанах: свежыя фота адной з самых знакамітых магнацкіх рэзідэнцый мінулага

Палац роду Сапегаў у Ружанах

Палац роду Сапегаў у Ружанах
5 Чэр 2018

Палац Сапегаў у Ружанах: 5 фактаў аб "беларускім Версалі"

1. Заснавальнікам радавога гнязда ў мястэчку Ружаны ў канцы XVI стагоддзя стаў адзін з самых уплывовых людзей Вялікага Княства Літоўскага, стваральнік выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі Еўропы – Статута ВКЛ – канцлер Леў Сапега. А пачынаў ён сваю дзяржаўную кар’еру пісарам у гарадской канцылярыі горада Оршы.

2. Першапачаткова новая рэзідэнцыя ў Ружанах была пабудавана як непрыступны абарончы замак з трыма вежамі. Але ў другой палавіне XVIII стагоддзя, перажыўшы разбурэнні ад ваенных сутыкненняў, была адноўлена і пры Аляксандры Міхале Сапегу ператварылася ў раскошны палац, які пазней пачалі называць "беларускім Версалем".

3. Ружанскі палац славіўся не толькі прыгожай архітэктурай і вытанчанымі інтэр’ерамі, але і... глыбокімі шмат'яруснымі падваламі. У іх захоўваліся багаты арсенал узбраення, каштоўныя дзяржаўныя дакументы і нават казна княства, а таксама архівы сям’і Сапегаў. Акрамя таго, тут была і калекцыя рэдкіх дарагіх вінаў.

4.  У 1765 годзе ў Ружанах з’явіўся свой прыдворны тэатр: ставіць оперные, балетныя і драматычныя спектаклі сюды запрашалі спецыялістаў з розных краін. Яны ж у мясцовай школе навучалі і будучых акцёраў – дзяцей сялян. У гэтым двух’ярусным тэатры была глыбокая сцэна з сямю планамі куліс для хуткай змены дэкарацый, а таксама ўладкавана 31 ізаляваная ложа, каб госці маглі глядзець спектаклі з камфортам. Аляксандр Міхал Сапега зрабіў Ружаны сапраўдным цэнтрам велікасвецкага жыцця ўсёй аколіцы: па дарозе ў Пецярбург і назад сюды  часта заязджалі высокія госці, для якіх праводзіліся шыкоўныя балі, паказы, феерверкі.

5. Самае інтрыгуючае паданне расказвае аб тым, што паміж рэзідэнцыяй Сапегаў у Ружанах і палацам графаў Пуслоўскіх у Косаве быў пракладзены падземны тунэль, дзе магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Аднак гэту гісторыю археолагі і гісторыкі яшчэ і не пацвердзілі, і да канца не развянчалі.

Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў
Ружанскі палац з вышыні
Ружанскі палац з вышыні
Палац роду Сапегаў у Ружанах
Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў
1 2 3 4 5      Наступная