Міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў "Мірнае неба Аршаншчыны" ўжо чацвёрты раз сабраў аматараў паветраплавання на берагах Дняпра. Мерапрыемства, якое праходзіць з 30 чэрвеня па 2 ліпеня, прымеркавана да маючых адбыцца святкаванняў Дня Незалежнасці Беларусі. У фестывалі прымаюць удзел 10 экіпажаў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Літвы. У неба над горадам яны паднімаюцца ў 6.00 і 20.00 - у гэты час найбольш спрыяльныя паветраныя патокі. Арганізатарамі фестывалю з'яўляецца Аршанскі райвыканкам.