Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017

Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017

Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017
20 Май 2017

Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017 адкрылася 20 мая ў Мінску. Асноўнай пляцоўкай выстаўкі стаў спартыўны комплекс "Мінск-Арэна".

Гэта адна з самых перспектыўных і значных выставак у Беларусі. Па маштабах задач, якія вырашаюцца, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, наяўнасці выставачнай інфраструктуры яна лічыцца адной з буйнейшых ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. У выстаўцы прымаюць удзел амаль 140 экспанентаў з Беларусі, Германіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Славакіі і Украіны. Кампаніі з Германіі і Славакіі ў гэтым годзе ўпершыню прымаюць удзел.

Больш за 350 узораў узбраення і ваеннай тэхнікі прадставілі 11 расійскіх прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу. Другі раз свае магчымасці ў Мінску прадэманстравалі вытворцы з Кітая.

Адкрыццё выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2017

1 2 3 4 5      Наступная