Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Канікулы ў Беларусі: больш за 100 дзяцей з Кітая адпачываюць у знакамітым цэнтры "Зубраня" на возеры Нарач

Канікулы ў Беларусі: больш за 100 дзяцей з Кітая адпачываюць у знакамітым цэнтры "Зубраня" на возеры Нарач

Канікулы ў Беларусі: больш за 100 дзяцей з Кітая адпачываюць у знакамітым цэнтры
16 Жнв 2018

Добрая традыцыя запрашаць на адпачынак і аздараўленне дзяцей з Кітая пачалася ў 2015 годзе: тады па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі юныя госці з Паднябеснай упершыню пабывалі ў знакамітай беларускай здраўніцы – "Зубраня". З таго часу ў адукацыйна-аздараўленчым цэнтры быў створаны спецыяльны атрад па вывучэнні новай мовы: цяпер сумесныя мерапрыемствы гучаць на беларускай, рускай і кітайскай мовах, а дзеці з задавальненнем знаёмяцца з новай для сябе культурай.

Дарэчы, міжнародная дружба становіцца мацнейшай з кожным годам, а гасцей з Паднябеснай заўсёды чакаюць з нецярпеннем. Вось і на гэты раз кітайскіх дзяцей гасцінна сустракалі караваем і святочным канцэртам. Асноўная праграма – наперадзе. Гэта і вечар беларуска-кітайскай дружбы, і фестываль мастацтваў, і спецыяльны праект "Роўны навучае роўнага", а таксама квэсты, касцёр дружбы, майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы...

Акрамя аздараўленчых працэдур і забаўляльных мерапрыемстваў у самім цэнтры, насычанай абяцае быць праграма і па-за цэнтрам "Зубраня": цудоўныя замкі Беларусі – Мірскі і Нясвіжскі, прыродная скарбніца – Нарачанскі край, цэнтр старажытнай побытавай культуры беларусаў XIX стагоддзя "Хутар Неслуч" і, вядома ж, сталічныя выдатныя мясціны.

Міжнародная дружба, незабыўны адпачынак, яркія эмоцыі і ўражанні юных гасцей з Кітая – у рэпартажы з цэнтра "Зубраня"!

Кітайскія дзеці адпачываюць у НДЦ "Зубраня"
Кітайскія дзеці адпачываюць у НДЦ "Зубраня"
Кітайскія дзеці адпачываюць у НДЦ "Зубраня"
Кітайскія дзеці адпачываюць у НДЦ "Зубраня"
Кітайскія дзеці адпачываюць у НДЦ "Зубраня"
1 2 3 4 5      Наступная