Унікальная трэніроўка беларускіх ваенных лётчыкаў адбылася 18 мая: у рамках лётна-тактычнага вучэння пілоты ажыццявілі пасадку самалётаў на аўтадарогу ў вячэрні і начны час сутак.
Участкі шашы ў якасці запасных аэрадромаў беларускія ваенныя выкарыстоўваюць з 2007 года: пілоты рэгулярна адпрацоўваюць вучэбныя манеўры ў асаблівых умовах. Аднак гэта трэніроўка стала першай па многіх параметрах.
Упершыню ў вячэрні час на трасу Мінск – Магілёў селі вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і знішчальнікі МіГ-29. У ходзе вучэння "пілоты паразілі ўсе мішэні і перахапілі ўсе паветраныя цэлі праціўніка". І позна ноччу ў цемнаце быў ажыццёўлены яшчэ больш складаны элемент вучэнняў, калі на трасу прызямліўся штурмавік Су-25.
Выканне такіх манеўраў – задача для прафесіяналаў высокага ўзроўню: чатырохпалосная аўтадарога больш вузкая, чым узлётна-пасадачная паласа, пры гэтым аэрадынамічныя ўласцівасці асфальту прыкметна адрозніваюцца аб бетоннага пакрыцця на аэрадроме. Акрамя таго, аўтамабільны ўчастак не абсталяваны сістэмай навігацыі.