У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску

Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску

Фестываль блізнят і двайнят
16 Кст 2017

Адной з самых цікавых падзей у праграме Тыдня маці-2017 у Беларусі стаў фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне", які 14 кастрычніка сабраў у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў Мінску рэкордную колькасць удзельнікаў – 217 сем'яў з розных куткоў краіны, прычым 12 з іх выхоўваюць трайнят. Цікава, што ў 2014 годзе дэбютны фэст наведалі 48 сем'яў блізнят, у 2015-м – 62 сям'і, а ўжо ў 2016 годзе – 175.

Фестываль адбыўся ў межах традыцыйнай выстаўкі-форуму "Мацярынства і дзяцінства" і аб'яднаў мноства відовішчных і пазнавальных мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых: парад блізнят і двайнят, агляд таленавітых дуэтаў, модныя паказы і прэзентацыі касцюмаў family look, а таксама фотасесія... А завяршылася актыўная праграма дыскатэкай Trolls Party, дзе маленькіх гасцей сустракалі любімыя мультперсанажы – вясёлыя тролі Розачка і Цвятан.

Самыя запамінальныя моманты дзіцячага фестывалю, чароўныя ўсмешкі блізнят, і, вядома, цёплыя абдымкі бацькоў – у нашай фотагалерэі.

На фота: Таццяна, Аліна, Паліна Ажашкоўскія

Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску
Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску
Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску
Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне" ў Мінску
Фестываль блізнят і двайнят "Шчасце ўдвайне"
1 2 3      Наступная