Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"-2017

Фестываль
26 Жнв 2017

Фестываль у фестывалі, велапрабег міністраў і дыпламатаў, тэатралізаванае шэсце – у такім незвычайным фармаце прайшоў 17-ы "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў".

На берагах славутага Аўгустоўскага канала адзін з самых шматнацыянальных рэгіёнаў краіны – Гродзенскі – сустракаў гасцей з Беларусі, Польшчы і Літвы маляўнічымі тэатралізацыямі, дэгустацыямі страў нацыянальных прыгранічных кухань, кінапаказамі, арыгінальнымі спартыўнымі спаборніцтвамі.

У рамках свята-2017 упершыню прайшоў рэгіянальны фестываль "Скарбы Гродзеншчыны". Аўтэнтычныя інтэрактыў-пляцоўкі здзіўлялі спаборніцтвамі па бегу на скорасць з каромысламі, валоданні вілкамі і меткасці пападання па гаршчку. Тут жа размясціліся фуд-корты з беларускай кухняй, каб удзельнікі маглі падмацавацца перад танцавальным open air у суправаджэнні вядомых фолк-груп.

Акрамя таго, адраджаючы традыцыі беларуска-польска-літоўскага прыгранічча, на Аўгустоўскім канале адзначылі дзень трох народаў міжнародным дабрачынным велапрабегам. Прыняць удзел мог любы жадаючы, у тым ліку і замежныя госці, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам на тэрыторыі парку канала і з задавальненнем далучыліся да акцыі. Больш за 400 чалавек з 20 краін – міністры, дыпламаты, кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, турысты – пераадолелі 18-кіламетровую дыстанцыю па самых маляўнічых мясцінах Аўгустоўскага канала. Акрамя велапрабегу, госці маглі далучыцца да сплаву на байдарках і спаборніцтваў па скандынаўскай хадзьбе.

Фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"-2017
Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко
Фестываль на Аўгустоўскім канале: адраджаючы традыцыі беларуска-польска-літоўскага прыгранічча
Фестываль на Аўгустоўскім канале: адраджаючы традыцыі беларуска-польска-літоўскага прыгранічча
Фестываль на Аўгустоўскім канале: адраджаючы традыцыі беларуска-польска-літоўскага прыгранічча
1 2 3 4 5      Наступная