Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Джазавыя вечары ў Мінску

Джазавыя вечары ў Мінску

Джазавыя вечары ў Мінску
6 Чэр 2015

Вакаліст і мультыінструменталіст Мадс Маціяс (Данія)

Міжнародны музычны праект, які ўжо стаў летняй традыцыяй Мінска, стартаваў 6 чэрвеня каля сталічнай Ратушы на плошчы Свабоды. На працягу трох суботніх вечароў чэрвеня тут гучыць джаз: віртуозы з Беларусі, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Даніі прадстаўляюць свае кампазіцыі ў розных стылях – класіка, этна, блюз, соўл...

У ліку знакамітых удзельнікаў летніх вечароў – дацкі вакаліст і мультыінструменталіст Мадс Маціяс, шведская група Copro, польская спявачка, піяністка і кампазітар Беата Пшыбытэк, французскі музыкант Нгуен Ле і трыа "Агонь і вада", нямецкі трубач Клаус Штотэр, "ікона брытанскага джаза" па версіі "Time" саксафаніст Дзяніс Баптыст...

На адной сцэне з мэтрамі еўрапейскага джаза і вядучыя беларускія выканаўцы: Аляксандр Старажук, Уладзімір Бялоў, Трыа Канстанціна Гарачага, групы "Яблычны чай" і Morfй.

Для таго, каб прыняць яшчэ больш гасцей, у гэтым годзе арганізатары фестывалю пад адкрытым небам адмовіліся ад сядзячых партэраў і стварылі выдзеленую зону для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Група Copro (Швецыя)
Джазавыя вечары ў Мінску
Джазавыя вечары ў Мінску
Джазавыя вечары каля мінскай Ратушы
Джазавыя вечары ў Мінску
1 2      Наступная