Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень танкістаў на "Лініі Сталіна"

Дзень танкістаў на "Лініі Сталіна"

Дзень танкістаў на
14 Врс 2015

У другія выхадныя верасня гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" зноў стаў тэрыторыяй вялікага ваенна-тэатралізаванага свята, прысвечанага Дню танкістаў. У гэтым годзе арганізатары, сярод якіх дабрачынны фонд "Памяць Афгана", Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і кампанія Wargaming – распрацоўшчык сусветна вядомай гульні World of Tanks, зрабілі свой праект яшчэ больш маштабным і інтэрактыўным. Упершыню за пяць гадоў замест аднаго дня аматары ваеннай гісторыі і камп'ютарных баёў атрымалі ў два разы больш захапляючых падзей.

Дзень танкіста сабраў на "Лініі Сталіна" тысячы гасцей не толькі з Беларусі, але і іншых краін свету. У праграме – тэматычныя конкурсы на веданне ваеннай тэхнікі, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і, вядома, свету World of Tanks; шматгадзінная камп'ютарная гульня і барацьба за званне лепшага танкіста World of Tanks Blitz; спартыўна-інтэлектуальная "Танкасхватка" ў рэжыме рэальнага часу на тэрыторыі комплексу; парад адрэстаўрыраванай ваеннай тэхнікі; канцэрты беларускіх груп J:МОРС і "Без Білета"; палявая кухня з сапраўднай салдацкай кашай… Але галоўнае – у кожны з дзён свята наведвальнікі "Лініі Сталіна" ўбачылі дзве рэканструкцыі танкавых баталій: бітву Вялікай Айчыннай вайны з удзелам сапраўднай тэхнікі БТ-7, Т-34, Т-44, СУ-100, Т-34-85, Pz III, Stug III і бой Афганскай вайны з удзелам танкаў Т-72, Т-55, БМП, БМД, ПТ-76, БТР, БТРД.

Фотагісторыя Дня танкістаў на "Лініі Сталіна" – у нашай галерэі...

Яркія эпізоды свята, а таксама захапляючыя кадры рэканструкцыі бітвы Вялікай Айчыннай вайны з вышыні птушынага палёту – у відэасюжэце Паўла Кузьміна і Сяргея Мотарава.

Дзень танкіста на "Лініі Сталіна"
Дзень танкіста-2015
Дзень танкіста на "Лініі Сталіна"
Дзень танкіста на "Лініі Сталіна"
Дзень танкіста-2015
1 2      Наступная