Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень агурка ў Шклове

Дзень агурка ў Шклове

Дзень агурка ў Шклове
11 Aug 2018

Беларуская "агурочная сталіца" – горад Шклоў – славіцца рэкорднымі ўраджаямі гэтай хрумсткай агародніны (а цяпер практычна ўсе жыхары займаюцца яе вырошчваннем) і традыцыйным святам, якое з 2006 года праводзіцца ў другія выхадныя жніўня. Вось і на гэты раз 11 жніўня дзясяткі гасцей з нашай краіны і замежжа прыехалі ў горад самых вялікіх агурочных плантацый, каб паспытаць гэты сапраўдны шклоўскі далікатэс. Бо толькі тут умеюць гатаваць самыя разнастайныя і часам няўяўныя стравы, напрыклад, варэнне з агуркоў, фірменную "агурцоўку" і папулярны ў гарачыя летнія дні агурочны ліманад.

Адкрылася 12-е па ліку свята летняга ўраджаю "Дзень агурка" ў Шклове відовішчна: месцам прыцягнення гасцей гастранамічнага фэсту стала цэнтральная плошча, дзе разгарнуліся "Агурочны парад" і тэатралізаваны паказ "Жаніцьба агурка". Прадоўжыліся святочныя гулянні ў гарадскім парку, дзе госці змаглі паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і забавах, напрыклад, на лепшую страву або касцюм з агурка, паспаборнічаць за званне "агурочнага абжоры", развучыць "маласольныя танцы", авалодаць навыкамі мастацкай разьбы на агародніне і засолкі агуркоў па "бабуліных" рэцэптах і нават зачытаць оду галоўнаму герою дня на паэтычным конкурсе "Прысвячэнне агурку".

Пра тое, чым яшчэ здзіўлялі гасцей агурочнага фэсту-2018 – у рэпартажы са Шклова!

Дзень агурка ў Шклове
Бронзавая скульптура агурка ў Шклове
"Агурочны парад" у Шклове
Дзень агурка ў Шклове
Дзень агурка ў Шклове
1 2 3      Наступная