Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Новы год-2017: 10 варыянтаў, якія магчымы толькі ў Беларусі

БЕЛАРУСКІЯ АГРАСЯДЗІБЫ

БЕЛАРУСКІЯ АГРАСЯДЗІБЫ
5 Снж 2016

УСЯ БЕЛАРУСЬ: знайсці сваю лепшую аграсядзібу ў краіне, якая перамагла ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Traveler Awards 2016

Агратурызм – адпачынак у Беларусі, які, бадай, найбольш дынамічна развіваецца. Сёння ў розных кутках краіны гасцей прымаюць больш як 2200 аграсядзіб, а гэта значыць, што ўсяго за дзесяць гадоў колькасць павялічылася ў 66 разоў! У іх няма марскога ўзбярэжжа і трапічнага клімату круглы год, якія традыцыйна прывабліваюць турыстаў. Затое ёсць іншае: вельмі прыгожая прырода і змена сезонаў ад летняй спёкі да снежных зім, экалагічная бяспека і чысціня, адасобленасць і вясёлыя забавы, незвычайна каларытныя беларускія традыцыі і кухня, гасціннасць і энтузіязм гаспадароў. І гэта цэняць! У 2015 годзе ў намінацыі "Агратурызм" рэйтынгу National Geographic Беларусь заняла другое месца, уступіўшы толькі Італіі, а ў 2016-м стала абсалютным лідарам, абышоўшы мацнейшых намінантаў – Італію і Францыю. На зімовых канікулах можна ўсё ацаніць асабіста і знайсці сваю лепшую аграсядзібу ў Беларусі.

ГОМЕЛЬ
БЕЛАРУСКІЯ АГРАСЯДЗІБЫ
Cімвал 2017 года – пеўня – выдуваюць са шкла на знакамітым заводзе "Нёман"
Папярэдняя       1 2 3